Юзаф Будзіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Будзіла
харунжы мазырскі[d]

Дзейнасць ваенны, мемуары
Бітвы

Юзаф Будзіла (польск.: Józef Budziłło, руск.: Иосиф Будило) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст XVII ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў мазырскім харунжым, каралеўскім палкоўнікам і інш. 3 1607 года знаходзіўся ў лагеры Лжэдзмітрыя II. У вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў удзельнічаў у баях за Маскву 1611—1612, адзін з галоўных военачальнікаў польска-літоўскага гарнізона ў горадзе. Пасля здачы Масквы рускаму ваяводу Дз. Пажарскаму сасланы ў Ніжні Ноўгарад, у 1612—1619 гадах зняволены ў турму.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго дзённік «Гісторыя Дзмітрыя фальшывага» — важная дакументальная крыніца для вывучэння т.зв. смутнага часу. Як літаратурны помнік вылучаецца вобразнасцю мовы, дынамізмам у апісанні гістрычных падзей, яркімі аўтарскімі ацэнкамі, багаццем інфармацыйнага матэрыялу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дневник событий, относящихся к Смутному времени (1603—1613 гг.), известный под именем истории ложного Дмитрия // Русская историческая библиотека. Санкт-Петербург, 1872. Т.1. Памятники, относящиеся к Смутному времени.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]