Юзаф Вейсенгоф
Юзаф Вейсенгоф | |
---|---|
польск.: Józef Weyssenhoff | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1860[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1932[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Ежы Францішак Вейсенгоф[d] |
Маці | Ванда з Лубенскіх[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, паэт |
Гады творчасці | 1875[3] — 1932[3] |
Жанр | проза, паэзія і літаратурная крытыка |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Вейсенгоф (польск.: Józef Weyssenhoff; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932, Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879—1884 гадах вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.
З 1891 года жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікам[4] Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.
Пасля здушэння рэвалюцыі 1905—1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924 годзе, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.
Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Z Grecji (1894)
- Za blekitami (1894)
- Zaręczyny Jana Belzkiego (1894)
- Pamiętnik (1903)
- Syn marnotrawny (1905)
- Spralacza (1905)
- Litva (1905)
- W ogniu (1905)
- Unja (1910)
- Puszcza (1915)
- Soból i panna (1911);
- Hetmani (1911)
- Soból i panna (паляўнічы цыкл, 1913)
- Cudno i ziemia cudneńska (1921)
- Mój pamiętnik literacki (1925)
- Gromada (1925)
- Pisma, t. 1-13 (1927—1928)
Зноскі
- ↑ а б Józef Weyssenhoff // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122735641 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б RKDartists Праверана 3 верасня 2022.
- ↑ Аднойчы за картачным сталом у Пецярбургскім Яхт-клубе прайграў сваяку цара радавы маёнтак Самакленскі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Błażejewski S., Kutta J., Romaniuk M. Bydgoski Słownik Biograficzny. Tom I.―Bydgoszcz, 1994. s. 113—114
- Danowska E. Józef Weyssenhoff (1860—1932) — pisarz, bibliofil, kolekcjoner. Nieznane oblicze twórcy. ― Wydawnictwo Uniwersytetu Jana Kochanowskiego, Kielce 2015 ISBN 978-83-7133-638-6
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Паэты Польшчы
- Паэты Расійскай імперыі
- Вейсенгофы