Перайсці да зместу

Юзаф Главацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Главацкі
Аўтапартрэт. 1850
Аўтапартрэт. 1850
Дата нараджэння 14 студзеня 1789(1789-01-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1858(1858-12-21)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антоній Главацкі
Род дзейнасці мастак, сцэнограф, рысавальнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Ян Рустэм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Гіляры Глава́цкі (польск.: Józef Hilary Głowacki; 14 студзеня 1789, Мінск — 21 снежня 1858) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, літограф.

Юзаф Гіляры нарадзіўся ў сям’і тэатральнага дэкаратара і партрэтыста Антонія Главацкага, які ў 1789—1793 гадах працаваў у менскай трупе А. Ш. Жукоўскага. Першыя ўрокі майстэрства атрымаў ад бацькі. З 1806 г. малады мастак працаваў у Мінскім тэатры, для якога зрабіў свае першыя дэкарацыі. З 1808 г. Юзаф Гіляры жыў у Вільні, там вучыўся жывапісу ў вядомага майстра таго часу Яна Рустэма. Адначасова працаваў у Віленскім тэатры, для якога стварыў аздабленне. У 1821—1825 гг. мастак выкладаў перспектыву і кіраваў літаграфскімі майстэрнямі ў Віленскім універсітэце, зрабіў размалёўку сцен у яго ніжэйшай зале.

З 1826 г. Юзаф Гіляры жыў у Варшаве. Па заказе генерала Людвіга Міхала Паца выканаў серыю роспісаў на сценах яго палаца. У далейшым працаваў мастаком у Варшаўскім тэатры. Праектаваў і выконваў тэатральныя дэкарацыі, займаўся літаграфіяй, маляваў партрэты. Вядомы яго літаграфіі «Касцёл Св. Ганны ў Вільні», «Партрэт Л. Стуока-Гуцявючуса», «Аўтапартрэт» і інш. Сярод жывапісных работ — «Евангеліст Марка», «Партрэт жонкі», «Размова пасла Смірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосцем у 1647 г.» і інш. Карціны мастака захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 3-й ст. у 1821 годзе[4].

Памёр Юзаф Гіляры 21 снежня 1858 г.

Зноскі

  1. а б Józef Hilary Głowacki // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Józef Głowacki // e-teatr.pl — 2004.
  3. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Швед, В. В. Главацкі (Главацкіс) Юзэф Гіляры, Іосіф (Юзас) Антонавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.