Юзаф Дамсэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Дамсэ
Józef Hilary Głowacki - Józef Damse.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

26 студзеня 1789(1789-01-26)

Месца нараджэння

Саколаў Малапольскі[d], Гміна Саколаў Малапольскі, Rzeszów County[d], Падкарпацкае ваяводства, Польшча

Дата смерці

15 снежня 1852(1852-12-15) (63 гады)

Месца смерці

Rudno[d]

Краіна

Flag of Poland.svg Польшча

Музычная дзейнасць
Прафесіі

кампазітар, акцёр

Ю́заф Да́мсэ (польск.: Józef Damse; 26 студзеня 1789; Сакалуў-Малапольскі — 15 снежня 1852, Рудня, ля Варшавы) — польскі кампазітар, выканаўца, дырыжор і акцёр.

Навучаўся гульні на розных прыладах, у 18091812 працаваў у духавых аркестрах на кларнете і трамбоне, з 1813 выступаў як спявак і акцёр спачатку ў Вільнюсе, затым у Варшаве. У гэты ж час ён пачаў складаць музыку, галоўным чынам, для тэатра: оперы, бурлескі і інш. У творах Дамсе прыкметны ўплыў папулярных у той час оперных пастаноў Моцарта і Рассіні, а таксама польскіх народных мелодый. Найболей вядомыя яго балет «Вяселле ў Айцове» і опера «Селянін-мільянер», а таксама пародыя на оперу Мейярбера «Роберт-Д’ябал» пад назвай «Роберт-валацуга».

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чароўны кларнет», камічная опера (1822)
  • «Вяселле ў Айцове», балет (1823)
  • «Селянін-мільянер», опера (1829)
  • «Кантрабандыст», камічная опера (1844)
  • «Роберт-валацуга», камічная опера (1844),

таксама стварыў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • K. Michalowski. Opery polskie. — Кракаў, 1954

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]