Перайсці да зместу

Юзаф Козел-Паклеўскі (афіцэр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Козел-Паклеўскі
Юзаф Козел-Паклеўскі
Юзаф Козел-Паклеўскі
Дата нараджэння 1876[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1911(1911-04-25)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Ян Козел-Паклеўскі
Маці Феліцыя з Козел-Паклеўскіх[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў флот
Гады службы 18931911
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Руска-японская вайна
Узнагароды і званні
ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам ордэн Святога Станіслава 2 ступені з мячамі ордэн Святой Ганны 3 ступені медаль «У памяць руска-японскай вайны»

Юзаф Козел-Паклеўскі (польск.: Józef Koziełł-Poklewski, руск.: Иосиф Иванович Поклевский-Козелл; 10 сакавіка 1876, г. Верны, Расійская імперыя, цяпер Казахстан — 25 красавіка 1911, Рыга, цяпер Латвія) — ваенны аташэ Расіі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, падпалкоўнік корпуса інжынер-механікаў флоту, удзельнік руска-японскай вайны, у тым ліку абароны Порт-Артура і бою ў Жоўтым моры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і сасланага былога паўстанца Яна Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Маці Феліцыя Козел-Паклеўская (1840-?) даводзілася стрыечнай сястрой Яну (бацька Феліцыі Каятан быў братам Яна Напалеона, бацькі Яна), брат Феліцыі Козел-Паклеўскай Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі таксама быў удзельнікам паўстання.

З 1893 года Юзаф Козел-Паклеўскі навучаўся ў Марскім інжынерным вучылішчы Мікалая I у Санкт-Пецярбургу. Пасля заканчэння Марскога інжынернага вучылішча імператара Мікалая I у 1896 годзе Юзафа прызначылі ў малодшыя інжынеры-механікі са старшынствам у чыне з 25 верасня 1896 года. З 1896 па 1900 год быў у замежных плаваннях на эскадроным браняносцы «Наварын». З 4 мая 1900 года па 14 жніўня 1900 года суднавы механік крэйсера «Веснік».

З 6 кастрычніка 1900 гады па 5 кастрычніка 1902 гады навучаўся ў Мікалаеўскай марской акадэміі па сканчэнню якой атрымаў права нашэнне знака адзнакі для тых, хто скончыў Афіцэрскі клас Марскога кадэцкага корпуса альбо Акадэмічны курс марскіх навук. З 1 студзеня 1901 гады прызначаны ў памагатыя старэйшага інжынер-механіка, лічыўся ў 9 флоцкім экіпажы. З 20 кастрычніка 1902 гады займаў пасаду старэйшага суднавага інжынер-механіка крэйсера 1-га рангу «Аскольд». 6 снежня 1903 года «За замежнае плаванне ў эскадры Ціхага акіяна» ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 3-й ступені.

Удзельнік руска-японскай вайны. На крэйсеры «Аскольд» удзельнічаў у адбіцці раптоўнага начнога міннага нападу на эскадру Ціхага акіяна 26 студзеня, у дзённым баі 27 студзеня з японскім флотам. За гэты бой узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі. Пасля бітвы ў Жоўтым моры 28 чэрвеня 1904 года, на крэйсеры «Аскольд» 31 чэрвеня 1904 года прыбыў у Шанхай і быў інтэрнаваны. У баі некаторыя машыністы знаходзіліся на сваіх пастах 12 і больш гадзін — мяняць іх часта было проста няма на каго. Вось што пісаў пра бой з японскай эскадрай 27 ліпеня 1904 года ў Жоўтым моры сам Юзаф Козел-Паклеўскі:

" … Машыністаў прыходзілася пад канец абліваць праз кожныя 15 хвілін халоднай вадой. Многія хадзілі навобмацак — так потым раз’ядала вочы. З некаторымі ад стомленасці рабіліся сутаргі — даводзілася абліваць іх струменям са шлангу і такім чынам прыводзіць у прытомнасць. "

За руска-японскую вайну Юзаф Козел-Паклеўскі таксама быў узнагароджаны: ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам і сярэбраным медалём «У памяць Японскай вайны 1904—1905». 6 снежня 1906 г. атрымаў званне ў падпалкоўніка корпуса інжынер-механікаў флоту са старшынства ў чыне.

Са жніўня 1907 года выконваў абавязкі марскога аташэ ў Вялікабрытаніі. У лістападзе 1909 года шпіталізаваны ў сувязі з псіхічным расстройствам і змешчаны ў прыватную псіхіятрычную лякарню ў Лондане. Памёр 25 красавіка 1911 года ад паралічу мозгу ў прыватнай псіхіятрычнай клініцы доктара Шэнфельта ў г. Рыга, пахаваны на каталіцкіх могілках Св. Міхаіла.

Зноскі

  1. а б http://www.gracesguide.co.uk/Joseph_Poklewski_Koziell Праверана 15 красавіка 2019.