Юзаф Смалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Смалінскі
Дата нараджэння 5 лютага 1865(1865-02-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1927(1927-07-09)[1] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, калекцыянер мастацтва, рэстаўратар
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.

Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.

Зноскі

  1. а б Józef Teofil Smoliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r. — Warszawa, 1996. — VII, 96 s. : rys. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo).
  • Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków, 1999—2000. — Т. XXXIX.
  • Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]