Юзаф Смалінскі
Юзаф Смалінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1865[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1927[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва, рэстаўратар |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.
Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
-
Капліца ў Дунайчыцах. 1900
-
Лямус старога двара ў Кукавічах. 1902
-
Дом у Міры. 1907
-
Сядзіба ў Мазурках. 1907
-
Тыповы мяшчанскі дом у Нясвіжы. 1907
-
Царква ў Судчы. 1907
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r. — Warszawa, 1996. — VII, 96 s. : rys. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo).
- Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków, 1999—2000. — Т. XXXIX.
- Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Смалінскі
- Смолинский Юзеф (1865—1927)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Грубяшоўскім павеце
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Рэстаўратары Беларусі