Юзэфа Найдзюк
Юзэфа Найдзюк | |
---|---|
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 1 лютага 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2004 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Часлаў Найдзюк |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Юзэ́фа Найдзю́к (у дзявоцтве Брэчка; 1 лютага 1927, в. Мазуркі, Баранавіцкі павет — 19 лістапада 2004, Пасадэна, ЗША) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны вучылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адміністрацыйнай школе, была актывісткай СБМ. Летам 1944 года з’ехала з Беларусі на эміграцыю. У 1944—1945 гадах служыла ў беларускім батальёне парашутыстаў «Дальвіц» у Германіі і Чэхаславакіі. Летам 1945 года перабралася з савецкай зоны акупацыі на Захад. Спачатку жыла ў Заходняй Германіі, дзе скончыла беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе, была актыўная ў скаўтынгу, у беларускім грамадскім жыцці. Дапамагала ў адміністрацыі газеты «Бацькаўшчына» і часопіса «Наперад!». Працавала ў тэхнічным аддзеле радыё «Вызваленне». Брала актыўны ўдзел у беларускім культурным жыцці[1].
У верасні 1956 года — у ЗША, выйшла замуж за брата Язэпа Найдзюка Чэслава, нарадзіла дзвюх дачок: Ядзю, Карнелю — і сына Віктара.
Да апошніх дзён сачыла за падзеямі на Беларусі, на свае грошы падпісвала беларускія школы на незалежныя выданні.
Пахавана каля мужа на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.
Дадатковыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ пры жыцці пра яе хадзіла шмат легенд. У адной беларускай кніжцы, не называючы прозвішча, аўтар распавядаў, як яна, радыстка дэсантнай групы, была паранена, але здолела вярнуцца з БССР на Захад. Аднак яна сама сцвярджала, што не была на Беларусі з лета 1944 года і ніколі не ляцела туды з дэсантам. Праўда, яна ведала многіх з тых дэсантнікаў (хлопцаў і дзяўчатаў), што вярнуліся ў Беларусь, каб змагацца за яе незалежнасць[2].
Зноскі
- ↑ Св. памяці // Беларус № 507
- ↑ Згадкі // Беларускі Рэзыстанс 1 / 2005 г. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Успаміны Юзафы Найдзюк на радыё Свабода
- Юзафа Найдзюк Імёны Свабоды, Радыё Свабода