Юозас Урбшыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юозас Урбшыс
Juozas Urbšys
Юозас Урбшыс
сцяг
Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
5 снежня 1938 — 15 чэрвеня 1940
Папярэднік: Стасіс Лазарайціс
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 29 лютага 1896(1896-02-29)
Смерць: 30 красавіка 1991(1991-04-30) (95 гадоў)
Пахаванне:
Жонка: Марыя Урбшэне
 
Узнагароды:
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Афіцэр ордэна Вітаўтаса Вялікага
Афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса

Юо́зас Урбшы́с (літ.: Juozas Urbšys; 29 лютага 1896, вёска Шацяней (цяпер у Кедайнейскім раёне) — 30 красавіка 1991, Каўнас) — літоўскі дыпламат, міністр замежных спраў Літвы ў 19381940 гг., перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19051907 гадах жыў у Зарасаі. Вучыўся ў Панявежыскай рэальнай гімназіі (19071914), затым у Рыжскім політэхнічным інстытуце, эвакуіраваным падчас Першай сусветнай вайны ў Маскву. У 1916 годзе быў мабілізаваны. Вучыўся ў Чугуеўскім ваенным вучылішчы, браў удзел у баявых дзеяннях. Увосень 1918 года вярнуўся ў Літву. У 19191922 гадах служыў у Літоўскай арміі. Сышоў у запас, служыў у Міністэрстве замежных спраў, кіраваў консульскім аддзелам у Берліне (19221927), першым сакратаром і саветнікам пасольства Літвы ў Парыжы (19271933), надзвычайным і паўнамоцным паслом у Латвіі (19331934). З 1934 года быў дырэктарам палітычнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў, з 1936 года — генеральны дырэктар міністэрства, з 5 снежня 1938 года да 15 чэрвеня 1940 года займаў пасаду міністра замежных спраў.

17 ліпеня 1940 года разам з жонкай Марыяй Урбшэне быў арыштаваны і высланы ў Тамбоў. Утрымліваўся ў турмах у Тамбове, Саратаве, Маскве, Кіраве, Горкім, Іванаве, Уладзіміры. У 1954 годзе быў вызвалены без права вяртання на радзіму. Працаваў у лазне ў Вязніках Уладзімірскай вобласці. У 1956 годзе вярнуўся ў Літву, жыў у Каўнасе. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1921 года супрацоўнічаў у друку. У 1930 годзе быў выдадзены яго пераклад аповесці Жоржа Дзюамеля «Дзённік Салавена». У перакладах Урбшыса друкаваліся «Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ, «Тарцюф» і іншыя п'есы Мальера, раманы «Сапсаваныя дзеці» Філіпа Эрыа, «Выхаванне пачуццяў» Гюстава Флабера, «Кала Бруньён» Рамена Ралана.

Напісаў мемуарныя кнігі «Успаміны» („Atsiminimai“; 1988, 1990), «Літва ў фатальныя 1939—1940 гады» („Lietuva lemtingaisiais 1939—1940 metais“; 1988).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса 2-й і 4-й ступені, Вітаўтаса Вялікага 4-й ступені, ордэнамі іншых дзяржаў, медалямі. У 1990 годзе Урбшысу было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Кедайнейскага раёна, у 1991 — горада Каўнаса. У 1995 годзе імем Юозаса Урбшыса была названа 29-я сярэдняя школа ў Каўнасе, у 1997 — адна са школ у Кедайнейскім раёне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]