Юрый Аляксандравіч Дудзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Аляксандравіч Дудзь
руск.: Юрий Александрович Дудь
Партрэт
Род дзейнасці журналіст, відэаблогер, рэдактар, вядучы, галоўны рэдактар, тэлевядучы, радыёвядучы, ютубер, тэлепрадзюсар
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1986(1986-10-11) (34 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Юрый Аляксандравіч Дудзь на Вікісховішчы

Юрый Аляксандравіч Дудзь (руск.: Ю́рий Алекса́ндрович Дудь, нар. 11 кастрычніка 1986, Патсдам, ГДР) — расійскі журналіст і відэаблогер. Былы галоўны рэдактар ​​выдання Sports.ru, з верасня 2018 года — намеснік генеральнага дырэктара. З 2017 года — вядучы аўтарскага шоў на YouTube-канале «вДудь», дзе бярэ інтэрв’ю ў вядомых журналістаў, бізнэсоўцаў, палітыкаў, дзеячаў інтэрнэту, тэлебачання, тэатра, кіно і шоў-бізнесу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1986 года ў Патсдаме, Германская Дэмакратычная Рэспубліка. У СССР разам з бацькамі вярнуўся ў 1990 годзе.

У 10 гадоў кінуў футбол з-за сур’ёзнай траўмы калена. У 11 гадоў пісаў нататкі для «Юношеской газеты». У 13 гадоў практыкаваўся ў газеце «Сегодня». У 14 гадоў, пачынаючы з красавіка 2001 года, працаваў пазаштатным карэспандэнтам у газеце «Весці». З 2003 па жнівень 2006 года быў штатным супрацоўнікам газеты. У 2007 годзе працаваў у часопісе «PROспорт».

У 2008 годзе скончыў факультэт журналістыкі МДУ.

У красавіку 2019 года Дудзь выпусціў дакументальны фільм «Калыма — радзіма нашага страху», у якім ён праехаў па трасе «Калыма», пабудаванай ахвярамі сталінскіх рэпрэсій, і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

Зняў дакументальны фільм «Беслан. Памятай» пра тэракт у школе ў Беслане, які адбыўся ў 2004 годзе.

Прэміі і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца прэміі GQ «Чалавек года 2016» у намінацыі «Твар з тэлевізара» разам з сувядучым па праграме «Культ тура» Яўгенам Савіным. Пераможца прэміі GQ «Чалавек года 2017» у намінацыі «Твар з экрана». Пераможца прэміі «Рэдкалегія» ў 2017 годзе за дакументальны фільм «Сяргей Бадроў — галоўны рускі супергерой».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.