Юрый Барысавіч Багушэвіч
Юрый Барысавіч Багушэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 2022 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 снежня 2022) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 красавіка 1946 года ў Глыбокім. Скончыў у 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года[1].
Памёр 20 снежня 2022[2] года ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе. Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 260.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Глыбокім
- Памерлі 20 снежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-манументалісты Беларусі