Праўдзінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Праўдзінскі
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Водныя аб'екты
Насельніцтва
2 283 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 375 1713
Паштовы індэкс
222839
Аўтамабільны код
5
Праўдзінскі на карце Беларусі ±
Праўдзінскі (Беларусь)
Праўдзінскі
Праўдзінскі (Мінская вобласць)
Праўдзінскі

Пра́ўдзінскі[2] (трансліт.: Praŭdzinski, руск.: Правдинский) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Насельніцтва 2 283 чал. (2017)[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на р. Пціч, за 23 кіламетраў ад Мар’інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Населены пункт узнік у другой палове 1960-х у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства. Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаны ў 1961 годзе).

Першы торф на электрастанцыі пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

Сучасная назва з 11.03.1977 г., з 29.12.1977 г. гарадскі пасёлак.

29 чэрвеня 2006 года ў падпарадкаванне Праўдзінскага пасялковага Савета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Сяргеевіцкага сельсавета[3].

5 верасня 2008 года ў падпарадкаванні пасялковага Савета ўтвораны хутар Лебядзінае[4].

28 мая 2013 года ўсе падпарадкаваныя пасялковаму Савету населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — перададзеныя ў склад Навапольскага сельсавета, а сам Праўдзінскі аднесены да гарадскога пасёлка[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998 год — 2 811 чал.[6]
  • 1999 год — 2,7 тыс. чал.
  • 1 студзеня 2002 год — 2,8 тыс. чал.
  • 2006 год — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 2408 чал.[7]
  • 2010 год — 2,4 тыс. чал.
  • 2011 год — 2362 чал.
  • 2016 год — 2 288 чал.[8]
  • 1 студзеня 2017 год — 2 283 чал.[1]

Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйны герб Праўдзінска

Герб Праўдзінскага не мае афіційнага статуса. Уяўляе сабой «іспанскі» шчыт, па гарызанталі падзелены на дзве роўныя часткі. У ніжняй частцы герба размешчана шэра-чорныя прастакутнікі сімвалізуючыя торф. Праўдзінскі ўзьнікл ў 1966—1968 гадах у звязку з будовай торфапрадпрыемства. У верхняй частцы знаходзіцца сцяг горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна, на блакітным фоне у цэнтры размешчана выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам. Аўтар герба: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 23 Кастрычнiк 2012 г.[9].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Торфабрыкетнае прадпрыемства УП «Сяргеевіцкае» — найбуйны ў Беларусі торфаперапрацоўчы завод
  • Прадпрыемства металаапрацоўкі УП «Зеленаборскае»
  • Прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў, харчавальных грунтоў і інш. ТАА «Флорабел»

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзейнічаюць 2 бібліятэкі
  • Палац культуры.

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1979 годзе і была разлічана на 75 ложкаў. Цяпер бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[12]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пра́ўдзінск
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района (руск.) 
  4. «Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 5 сентября 2008 г. № 102 (руск.) 
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.) 
  6. Праўдзінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 568.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Гербы. puchavickirajon.info
  10. http://pravdinsky.info/ptu-111/
  11. http://schoolpravdinsk.edu.minskregion.by/index.php?blogId=83
  12. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]