Юрый Барысавіч Жалезка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Барысавіч Жалезка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1966
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, пісьменнік

Юрый (Юры, Юрась) Барысавіч Жалезка (нар. 1966[удакладніць]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў (1987[удакладніць]) з чырвоным дыпломам, на працягу года вучыўся ў французскім Грэноблі[1].

Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[2].

Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, на пераклад мастацкай літаратуры пераключыўся толькі ў 2000-я гады[1].

Мовамі зацікавіўся ў 9-м класе, за школьныя гады вывучыў англійскую і нямецкую. У інстытуце вывучаў англійскую, французскую і італьянскую, пачаў вывучаць і іншыя мовы. Ведае 10 моў досыць добра і 7 горш, у т.л. англійская, галандская, іспанская, італьянская, кітайская, латышская, літоўская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, руская, украінская, французская, шведская і эсперанта.[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ студэнтам, пазнаёміўшыся з перакладчыкам Васілём Сёмухам, арганізаваў выданне зборніка беларускіх перакладаў твораў Гі дэ Мапасана «Навелы» (1987). Зноў звярнуўся да перакладаў мастацкай літаратуры толькі ў 2000-я гады. Імкнецца перакладаць з моў, з якіх на беларускую перакладаюць не часта, таму, пакінуўшы па-за ўвагай нямецкую і французскую, канцэнтруецца на шведскай, іспанскай і нарвежскай.[1]

Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Малюнак» (1999). Пераклаў паасобныя творы Густава Адольфа Бекера[ru], Вольфганга Бохерта[ru], Сіва Відэрберга[sv], Віктора Гюго, Генры Лангфела, Астрыд Ліндгрэн, Жака Прэвера, Роберта Фроста, Кена Хенслі[ru] і інш., а таксама нарвежскія народныя казкі.[1]

Плануе перакласці трэцюю частку «Малога і Карлсана-з-даху» Астрыд Ліндгрэн, «Прыгоды Тома Соера» Марка Твэна, «Апавяданні пра жывёл» Эрнеста Сетан-Томпсана, «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, казкі Ганса Крысціяна Андэрсена, а з французскай — «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» Андрэ Датэля.[1]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэбаш Ш.[fr], Пант'е Ж.-М. Уводзіны ў палітыку. Пер. з францускай Істомін А., Барысевіч Ю., Жалезка Ю. — Мн.: Беларускі Фонд Сораса, Цэнтар эўрапейскіх досьледаў і культурных ініцыятываў «ЭўраФорум», 1996. — 620 c.
  • Малюнак: (вершы). — Мн., 1999.
  • Бекер Г. А. Паэзія (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Бохерт В. *** (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Відэрберг С. Бруд, і інш. (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Гюго В. На барыкадзе (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Фрост Р. Агонь і лёд (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Лангфела Г. Ручаінка і вал (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Прэвер Ж. Снеданне (перакл. Ю. Жалезка) / Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.
  • Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху: (казачная аповесць: для малодшага школьнага ўзросту) / Пераклад са шведскай Ю. Жалезкі; ілюстрацыі М. Рудзько. — Мн.: З. Колас, 2007. — 157 с.: каляр іл.
  • Кароткая граматыка нідэрландскай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Ю. Б. Жалезка. — Мн., 2010.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Весялуха М. Масток паміж мовамі… С. 9.
  2. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 339.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]