Эрнест Сетан-Томпсан
Эрнэст Сетан-Томпсан | |
---|---|
Ernest Thompson Seton | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ernest Thompson |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1860[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1946[4][1][…] (86 гадоў) ці 26 кастрычніка 1946[5] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст |
Гады творчасці | 1886 — цяп. час |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
etsetoninstitute.org | |
![]() |
Эрнест Сетан-Томпсан (англ.: Ernest Thompson Seton; 14 жніўня 1860, г. Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія — 23 кастрычніка 1946) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся з 1883 года. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Гісторыя аднаго мядзведзя. Мн., 1927;
- Лепш смерць, чым няволя. Мн., 1928;
- Рванае вушка. Мн., 1939.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ernest Thompson Seton // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Ernest Thompson Seton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ernest Thompson Seton // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Сетон-Томпсон Эрнест // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Баршчэўскі Л. Сетан-Томпсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Garst D. S., Garst W. E. Thompson Seton, naturalist (англ.) . — N. Y., 1959.
- Pacey D. Creative Writing in Canada (англ.) . — Toronto, 1961.
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў графстве Тайн і Уір
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў Нью-Мексіка
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Канады
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі-анімалісты
- Пісьменнікі-натуралісты
- Мастакі-анімалісты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Мастакі Канады