Перайсці да зместу

Юрый Васілевіч Корсік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васілевіч Корсік
Нараджэнне 12 сакавіка 1972(1972-03-12) (52 гады)
Адукацыя
Месца працы

Юрый Васілевіч Корсік (нар. 12 сакавіка 1972, в. Забалоцце, Мінскі раён) — беларускі выкладчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 сакавіка 1972 года ў в. Забалоцце Мінскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»[1].

Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, інжынерам па сельскагаспадарчых машынах Смілавіцкага саўгаса-тэхнікума; выхавальнікам, загадчыкам аддзялення Смілавіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 203; намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя; дырэктарам Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бярэзінскай акругі № 61. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Выдатнік адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў», трэцяй прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]