Юрый Георгіевіч Лопух
Выгляд
Юрый Георгіевіч Лопух | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
20 кастрычніка 1964 (60 гадоў) |
Грамадзянства |
Юрый Георгіевіч Лопух (нар. 20 кастрычніка 1964, в. Горная Рута Карэліцкага раёна) — беларускі матагоншчык. Майстар спорту СССР (1984), майстар спорту міжнароднага класа (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу № 3 г. Ашмяны (1981). У 1983—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ў спартыўных клубах арміі ў Мінску і Групе савецкіх войскаў у Германіі. Пасля вяртання ў Ашмяны працаваў трэнерам па мотаспорце ў ПТВ № 192. З 1994 годзе працуе ў закрытым акцыянерным таварыстве «Аграсакрат-Інтэрнэйшанал», заснавальнік таварыства.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лопух Юрый Георгіевіч (1964) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 28.
- Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Лопух Васілій Георгіевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 583.