Юрый Леанідавіч Астапчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Леанідавіч Астапчанка
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 27 кастрычніка 2008
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 18 чэрвеня 1945(1945-06-18)[1] (78 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Юрый Леанідавіч Астапчанка (нар. 18 чэрвеня 1945, Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст, палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут, эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на лесагандлёвым складзе ў горадзе Жлобіне. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй праўлення Стрэшынскага спажывецкага таварыства, дырэктарам аптова-гандлёвай базы Жлобінскага райспажыўсаюза, старшынёй праўлення Буда-Кашалёўскага райспажыўсаюза, начальнікам Гомельскай канторы «Аблкаапзабеспячэнне», дырэктарам Гомельскай універсальнай базы аблспажыўсаюза, генеральным дырэктарам Гомельскага аптова-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз», Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра ІІІ ступені, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[3] .

Зноскі