Перайсці да зместу

Юрый Мікалаевіч Мажуга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Мажуга
Імя пры нараджэнні Юрый Мікалаевіч Мажуга
Дата нараджэння 13 красавіка 1931(1931-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 2022(2022-07-11)[1] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Жонка Taisiya Litvinenko[d]
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Нацыянальны акадэмічны тэатр рускай драмы імя Лесі Украінкі
Член у
Узнагароды Народны артыст СССР— 1981 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1983
IMDb ID 0563276

Юрый Мікалаевіч Мажуга (укр.: Юрій Миколайович Мажуга; 13 красавіка 1931(1931-04-13), Кіеў11 ліпеня 2022(2022-07-11)[1], Кіеў) — украінскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Украінскай ССР (1971). Народны артыст СССР (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1983).

Нарадзіўся 13 красавіка 1931 года ў Кіеве.

У 1953 годзе скончыў акцёрскі факультэт Кіеўскага інстытута тэатральнага мастацтва імя І. К. Карпенкі-Карага (клас У. А. Нэлі).

З 1950 года — акцёр Кіеўскага акадэмічнага тэатра рускай драмы імя Л. Украінкі.

З 1975 года — педагог Кіеўскага інстытута тэатральнага мастацтва імя І. К. Карпенкі-Карага і Кіеўскай эстраднай студыі (з 1985 — прафесар).

Член Нацыянальнага саюза тэатральных дзеячаў Украіны і Нацыянальнага саюза кінематаграфістаў Украіны.

Сапраўдны член (акадэмік) Акадэміі мастацтваў Украіны з 2002 года.

Пасля смерці блізкай сяброўкі і пастаяннай партнёркі па многіх спектаклях Валерыі Заклуннай у 2017 годзе Юрый Мажуга фактычна сышоў з Тэатра рускай драмы, аддаўшы яму амаль 65 гадоў жыцця. Пражываў на левым беразе Кіева.

Памёр 11 ліпеня 2022 года[2] ў Кіеве. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх могілках.

Зноскі