Юрый Навумаў
Выгляд
| Юрый Навумаў | |
|---|---|
| Здымкі фільма «ГараШ». | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1972 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 верасня 2020 (48 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | Беларусь |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Гады актыўнасці | 1991—2020 |
| Калектыў | Neuro Dubel |
Ю́рый Наву́маў, псеўданім Паскуда (28 чэрвеня 1972, Мінск — 14 верасня 2020, Мінск) — беларускі музыка. Другі вакаліст гурта Neuro Dubel. У гурце ўдзельнічаў з 1991 года.
18 чэрвеня 2019 года з трыма нажавымі раненнямі ў жывот Навумаў трапіў у бальніцу. Пасля некалькіх аперацый пагроза яго жыццю мінула[1]. Пасля ён сказаў, што параніў сябе сам.
8 верасня 2020 года трапіў у лякарню з падазрэннем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыццё, але 14 верасня сканаў[2]. Рэшта музыкантаў яшчэ не вырашыла, ці будзе гэта канчатковы распад гурта, які застаўся без вакалістаў[3][4].
Зноскі
- ↑ Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў у рэанімацыі, на яго напалі з нажом, hrodna.life
- ↑ Памёр другі вакаліст гурта Neuro Dubel(недаступная спасылка), Наша Ніва
- ↑ Войтович, Мария. Нет Куллинковича, нет Паскуды: что ждёт Neuro Dubel без вокалистов (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ Вайтовіч, Марыя. Няма Кулінковіча, няма Паскуды: што чакае Neuro Dubel без вакалістаў. Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.