Афтары правды
Выгляд
| Афтары правды | |
|---|---|
| | |
| музычны альбом Neuro Dubel | |
| Дата выпуску | 2010 |
| Жанр | панк-рок |
| Працягласць | 3 166 с |
| Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Афтары правды» (бел.: аўтары праўды) — трынаццаты студыйны альбом рок-гурта «Neuro Dubel», выдадзены ў 2010 годзе.[1]
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Аўтар | Працягласць |
|---|---|---|---|
| 1. | «Афтары правды» | 1:26 | |
| 2. | «Ольга Сергеевна» | 2:40 | |
| 3. | «Полноте» | 3:04 | |
| 4. | «Батариен» | 2:57 | |
| 5. | «Стих, Ч. 1» | 0:22 | |
| 6. | «Манту» | 3:53 | |
| 7. | «Сергей Иванович» | 3:03 | |
| 8. | «Напрягая» | 2:34 | |
| 9. | «Стих, Ч. 2» | 0:13 | |
| 10. | «Отстой» | 3:14 | |
| 11. | «Дети галактики» | 3:04 | |
| 12. | «Жэтончык» | 2:47 | |
| 13. | «Стих, Ч. 3» | 0:09 | |
| 14. | «Нельзя (посвящается доброй памяти Олега Бебенина)» | 4:01 | |
| 15. | «Касманаўты» | 2:48 | |
| 16. | «Ленин» | 3:13 | |
| 17. | «Фонарь» | 2:45 | |
| 18. | «Стих, Ч. 4» | 0:12 | |
| 19. | «Клоун» | 3:47 | |
| 20. | «Машины» | 3:23 | |
| 21. | «Ленін» | 3:11 |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:
| „Дзюбеля“ па-ранейшаму гучаць бруднавата, што з аднолькавым посьпехам можна выдаць за фірмовую прыпанкаванасьць альбо скінуць на хібы запіса і зьвядзеньня. Яны пакрысе адыходзяць ад яўных „падрамштайнаўскіх“ прыпадабненьняў, хоць кволыя спробы на гэтым дыску маюцца. Сяргей Будкін
|
Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага:
| Наогул, каштоўнасьць альбому яшчэ і ў тым, што ён надзвычай шчыры, у ім няма й адценьня штучнасьці, што заўсёды было ўласьціва Кулінковічу і ягоным калегам. Калі ён нават і ўжывае моцнае слоўца, дык да месца і не таму, што проста хочацца. А таму што так трэба. Таму што іначай ― нельга аніяк! Зміцер Падбярэзскі
|
Музычны журналіст Алег Клімаў мяркуе, што «пасля ўсё ж таптанні на месцы на апошніх дысках двух, каманда як бы адышла на загадзя нарыхтаваныя рубяжы, пульнула ў нас 21 трэкам і ірванула на заваяванне новых чартаў і іншых вяршыняў». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны мяркуе, што «для чагосьці большага гэтаму альбому не хапіла толькі долі лаканічнасці ― пару-тройку песень можна было і не выпускаць».
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Neuro Dubel "Афтары правды" (+аудио). Experty.by (25/01/2011). Праверана 29 снежня 2020.