Перайсці да зместу

Юрый Паўлавіч Альбіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Паўлавіч Альбіцкі
руск.: Юрий Павлович Альбицкий
Дата нараджэння 24 жніўня 1931(1931-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1996(1996-12-15) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Фёдар Сямёнавіч Багародскі[d] і Юрый Іванавіч Піменаў
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Юрый Паўлавіч Альбі́цкі (24 жніўня 1931, г. Ягор’еўск, Маскоўская вобласць, РСФСР — 15 снежня 1996) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1953 годзе Разанскае мастацкае вучылішча, у 1959 годзе — Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ф. Багародскага і Ю. Піменава. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» мастаком-пастаноўшчыкам, займаўся станковым жывапісам. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года.

Член Саюза кінематаграфістаў Беларусі з 1963 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі гісторыі беларускага кіно.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паставіў кінакарціны і тэлефільмы:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбіцкі Юрый Паўлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.