Юрый Рагацінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Рагацінец
Род дзейнасці вынаходнік
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1609[1]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе

Юрый Рагацінец (пам. пасля 1605 года) — багаты львоўскі мяшчанін, выдатны дзеяч Львоўскага Успенскага брацтва, абаронца праваслаўя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з галіцкага гарадка Рагацін. Быў у добрых узаемаадносінах з князем Канстанцінам Астрожскім і кіеўскім мітрапалітам Іпаціем Пацеем. У лістах да Львоўскага (1596) і Віленскага (1599) брацтваў раіў умеранасць у рэлігійнай барацьбе. У 1604 годзе супраць Юрыя Рагацінца як багацея выступаў Іаан Вішэнскі. Некаторыя літаратуразнаўцы, у прыватнасці Іван Франко і Мікалай Васіленка, прыпісвалі яму аўтарства палемічнага твора «Перасцярога» (укр.: Пересторога).

Адзін з заснавальнікаў Львоўскай брацкай школы.

Зноскі

  1. Jurij Rohatyniec // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Капраль М. Рогатинці Юрій та Іван // Довідник з історії України. — 2-е видання. — К., 2001. — С. 659.