Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі
Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Жалкеўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 1526 і не пазней за 1527 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1608[1][2] ці 23 лютага 1608[3][4] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Астрожскія[2] | ||||||
Бацька | Канстанцін Іванавіч Астрожскі[5] | ||||||
Маці | Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая[5] | ||||||
Жонка | Соф’я з Тарноўскіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Януш Астрожскі[6][2], Альжбета з Астрожскіх[2], Кацярына з Астрожскіх[7], Канстанцін Астрожскі[d][8][2] і Аляксандр Астрожскі[2] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (1526—1608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.
Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460—1530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 у Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі ў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старосты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.
З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.
Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна — пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску, побач з Петрапаўлаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: «Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526—1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года»
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Pas L. v. Prince Wasyl Konstanty Ostrogski // Genealogics — 2003.
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 356.
- ↑ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisy — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 67. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
- ↑ а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 138. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 351.
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 356, 357.
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 121. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ульяновський Василь. Князь Василь-Костянтин Острозький: історичний портрет у галереї предків та нащадків. — Київ: ВД «Простір», 2012. — 1370 с.: 40 іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі
- Нарадзіліся ў Тураве
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1608 годзе
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў Малапольскай правінцыі
- Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
- Пахаваныя ў Ровенскай вобласці
- Астрожскія
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы кіеўскія
- Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае)
- Старосты ўладзімірскія
- Маршалкі Валынскай зямлі
- Дабраверныя
- Памерлі ў Ровенскай вобласці