Юрый Сяргеевіч Іўжанка
Юрый Сяргеевіч Іўжанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Юрый Сяргеевіч Іўжанка (нар. 27 мая 1947, г. Вінаградаў, Закарпацкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1972 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1972 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», з 1981 года галоўны архітэктар Магілёва, з 1987 года галоўны архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект», з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі і галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Магілёў[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы ў Магілёве: інтэр’еры магазіна «Залатая рыбка», будынкі Кастрычніцкага райвыканкама (1981[2], у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым[1]), інспекцыі Дзяржстраха (1981), 70-кватэрны жылы дом па завулку Мігая (1982, у сааўтарстве з Я. Г. Бранцавым[1]), Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (1983), цір лучнікаў «Робін Гуд» (1984, у сааўт.), памятны знак «Зямлянка»[1] (1984) у Магілёве.
Зноскі
- ↑ а б в г Ивженко Юрий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Іўжанка Юрый Сяргеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іўжанка Юрый Сяргеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Ивженко Юрий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Закарпацкай вобласці
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магілёва
- Галоўныя архітэктары Магілёва
- Члены КПСС