Яўген Георгіевіч Бранцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Г. Бранцаў)
Яўген Георгіевіч Бранцаў
Дата нараджэння 12 лістапада 1946(1946-11-12) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Яўген Георгіевіч Бранцаў (нар. 12 лістапада 1946, г. Харкаў, Украіна) — украінскі і беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе вячэрняе аддзяленне інжынерна-будаўнічага факультэта Львоўскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (кіраўнік дыпломнага праекта І. М. Пятрышын). У 19661973 гадах працаваў у Львоўскім філіяле інстытута «УкрНДІдзіпрасельгас» (тэхнік-архітэктар, старэйшы архітэктар); У 1973—1988 гадах старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар архітэктурнай майстэрні № 3 інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 1988—1996 гадах галоўны архітэктар Барысаўскай архітэктурнай майстэрні інстытута «Мінскграмадзянпраект» (далей інстытут «Барысаўпраект»); у 1996—2002 гадах галоўны архітэктар праектаў, дырэктар Барысаўскага філіяла інстытута «Інкапраект».

З 2002 года дацэнт кафедры «Архітэктура» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 20022003 гадах галоўны архітэктар праектаў Наваполацкага філіяла інстытута «Віцебскграмадзянпраект»; у 20032004 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «Мастаксэрвіс». З 2004 года галоўны архітэктар праектаў «Полацкбудпраекта».

Член Саюза архітэктараў СССР і БСА з 1975 года.

Пражываў у Магілёве.

Творачасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў Львове: індывідуальны праект 84 кв. жылога дома з палепшанай планіроўкай па вул. К. Маркса (1968); Львоўскі дзяржаўны цырк (у складзе аўтарскага калектыва); комплекс будынкаў навучальна-геадэзічнага палігона Львоўскага політэхнічнага інстытута (19711973).

Фантан у скверы па вул. Міронава ў Магілёве
Дом па вуліцы Першамайскай

У Магілёве: скверы па вул. Міронава (1975, з М. В. Кабаевай), Арлоўскага (1980), інтэр’еры Дома архітэктара (1981)[1], індывідуальны праект 70-кв. дома павышанай паверхавасці па Першамайскай вуліцы (1982, з удзелам архітэктара Ю. С. Іўжанкі); праект рэканструкцыі цэнтра горада (19771978, у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым); праект індывідуальнага 88-кватэрнага 16-павярховага жылога дома па вул. Першамайскай (1987, у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым), праект рэканструкцыі Дома Саветаў (19871988). Аўтар праекта гасцініцы ў г. Горкі (1984[1]; у сааўтарстве з В. У. Свінарэнка); праекта мікрараёна № 1 у г. Асіповічы (19731982[1]).

У Барысаве: праект мікрараёна № 6 буйнапанэльных жылых дамоў; праект будынка «Знешэканамбанка» (у сааўтарстве з А. І. Чадовічам); праект будынка «Аграпрамбанка».

Аўтар індывідуальных праектаў шматкватэрных жылых дамоў ЖБК мінімальна нізкага кошту ў гарадах Мінскай вобласці, у тым ліку Беразіне, Мар’інай Горцы, Старых Дарогах (19962002).

У Полацку і Наваполацку: праект індывідуальнага элітнага шматкватэрнага дома па вул. Леніна (Ніжнепакроўская) г. Полацка (2003); праект рэстарана «Бірхаус» з начным клубам «Пластылін» па вул. Дружбы ў г. Наваполацку (2005); праект добраўпарадкавання цэнтра г. Наваполацка з праектам рэканструкцыі сядзібных дамоў у г. Наваполацку, Полацку і Полацкім раёне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982). Удзельнік міжнароднага конкурсу «Павільён Савецкага Саюза на сусветнай выстаўцы ў Іспаніі» (1989).

Зноскі

  1. а б в Брянцев Евгений Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брянцев Евгений Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Брянцев Евгений Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)