Юрый Глябовіч
(Пасля перасылкі з Ю. Глябовіч)
Jump to navigation
Jump to search
Юрый Глябовіч | |
Дзейнасць: | ваенны |
---|---|
Нараджэнне: | XV стагоддзе |
Смерць: | не раней за 1520 |
Дынастыя: | Род Глябовічаў |
Бацька: | Глеб Вяжэвіч[d] |
Маці: | Ганна Мілохна Рачкоўна[d] |
Дзеці: | Ян Юр’евіч Глябовіч і Мікалай Глябовіч[d] |
Юрый Глебавіч Глябовіч (? — пасля 1520) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Cын смаленскага ваявода Глеба, першага вядомага прадстаўніка роду Глябовічаў.
Намеснік смаленскі (1492—99), староста жамойцкі (з 1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—01), намеснік віцебскі (1503—08) і смаленскі (1508—14), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вялікага князя маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512—22 у 1513 абараняў Смаленск ад маскоўскага войска.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ю. Заяц, Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 540. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
|