Юрый Апанасавіч Заяц

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юрый Заяц)
Jump to navigation Jump to search
Юрый Апанасавіч Заяц
Дата нараджэння

12 студзеня 1951(1951-01-12)

Месца нараджэння

Ліда, Лідскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР, СССР

Дата смерці

3 красавіка 2011(2011-04-03) (60 гадоў)

Грамадзянства

Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці

археолаг, гісторык

Месца працы

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі
Інстытут гісторыі НАНБ

Альма-матар

Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага

Ю́рый Апана́савіч За́яц (12 студзеня 1951, Ліда — 3 красавіка 2011[1]) — беларускі археолаг і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў у Дзяржаўным музеі Беларусі, з 1978 — у сектары старажытнай беларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1979 супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў праблемы археалогіі і гісторыі Цэнтральнай Беларусі перыяду феадалізму. У тым ліку археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мінску і Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага (вёскі Баравікі, Васілеўшчына, Грычына, Каменка, Курганы, Леніна, Лукашына, Машніца, Навасады, Павуссе, Перацяткі, Путчына, Пярхурава, Радзіма, Ружампаль, Скварцы, Слабодка, Цяўлава, Чэрнікаўшчына, Шпількі, Шыкатавічы і г. Дзяржынск[2]) і Мінскага раёнаў.

Аўтар манаграфіяў: «Заслаўе X—XVIII стагоддзяў» (1987); «Заслаўская кафля» (1990); «Заслаўе ў эпоху феадалізму» (1995); «Абарончыя эбудаванні Мінску XI—XIII ст.» (1996), шэрагу артыкулаў.

Зноскі

  1. 3 красавіка 2011 г. не стала археолага Юрыя Зайца // «Наша Слова» № 14 (1009), 6 красавіка 2011 г.
  2. Заяц Юрый Апанасавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 40.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004.