Юліуш Косак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ю. Косак)
Jump to navigation Jump to search
Юліуш Косак
Фатаграфія
Дата нараджэння: 15 снежня 1824(1824-12-15)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 лютага 1899(1899-02-03)[3][1][…] (74 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Дзеці: Войцех Косак і Tadeusz Kossak[d]
Род дзейнасці: мастак
Жанр: гістарычны жывапіс і Батальны жанр
Вучоба:
Узнагароды:
Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Юліуш Косак

Юліуш Косак (польск.: Juliusz Kossak; 15 снежня 1824, в. Вісніч, каля Кракава — 3 лютага 1899) — польскі жывапісец, ілюстратар. Бацька В. Косака.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў права ў Львоўскім універсітэце, жывапісу вучыўся ў Я. Машкоўскага. Падарожнічаў па Валыні, Падоллі, землях б. ВКЛ. Удзельнічаў у падзеях аўстрыйскай рэвалюцыі (1848) у Львове. 3 1851 жыў у Пецярбургу, з 1852 — у Варшаве, Бруселі, у 1855—61 у Парыжы вучыўся ў А.Вернэ. У 1862—68 кіраўнік мастацкага аддзела варшаўскага часопіса «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). Пасля падарожжаў па Баварыі і Аўстрыі асеў у Кракаве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт князя Юзафа Панятоўскага на кані (1897)

Шмат увагі аддаваў гістарычнаму жанру, напісаў шэраг батальных карцін з гісторыі Польшы і ВКЛ XV—XVII ст.: «Уладзіслаў Ягайла пад Грунвальдам» (1862), «Выручэнне Смаленска» (1879), «Сабескі пад Венай» (1882), «Паход татараў» (1887), «Уезд Яна III у Вену» (1897). Вайне 1812 года прысвечана карціна «Т. Тышкевіч пераходзіць Дзвіну» (1890) і інш. Ілюстраваў гістарычную «Трылогію» Г. Сянкевіча, творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Гражына» і інш.), Ю. Славацкага, Дж. Байрана. Аўтар партрэтаў дзяржаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай, гісторыка І. Лялевеля і інш.

«Выручэнне Смаленска» (1879)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Julius Fortunat von Kossak — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118940058 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  4. Juliusz Kossak
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118940058 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варатнікова А. Косак // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]