Войцех Косак
| Войцех Косак | |
|---|---|
| польск.: Wojciech Kossak | |
| Аўтапартрэт з палітрай, 1893 | |
| Дата нараджэння | 31 снежня 1856[1] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 29 ліпеня 1942[1][2] (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Юліуш Косак |
| Дзеці | Ежы Косак[d], Maria Pawlikowska-Jasnorzewska[d] і Magdalena Samozwaniec[d] |
| Род дзейнасці | мастак, графік, друкар |
| Жанр | гістарычны жывапіс і партрэтны жывапіс[d] |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Войцех Гарацый Косак (польск.: Wojciech Horacy Kossak; 1 студзеня 1857, Парыж — 29 ліпеня 1942) — польскі жывапісец.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын Ю. Косака. Вучыўся жывапісу ў Кракаве (1871—73), Мюнхене (1874), Парыжы (1877—83). Служыў у Кракаўскім палку аўстра-венгерскай арміі (1876—77). У 1894—1902 у Германіі, працаваў па заказах імператара Вільгельма II. Падарожнічаў па Іспаніі, Егіпце, Англіі, ЗША. 3 1916 прафесар школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым жыў у Кракаве. Аўтар «Успамінаў».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнае месца ў творчасці займае гістарычны і батальны жанры, найбольшую ўвагу аддаваў напалеонаўскім войнам, паўстанню 1830—31 гг. Паўстанню 1863—64 гг. прысвечана карціна «Успаміны з дзяцінства» (1891), рэвалюцыі 1905—07 гг. — «Крывавая нядзеля ў Пецярбургу» (1905). Сааўтар батальных панарам на тэму паўстання 1794 года «Рацлавіцы» (1892—94) і вайны 1812 года «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96).
Зноскі
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Творы В. Косака зберагаюцца ў Нацыянальным музеі і Музеі Войска Польскага ў Варшаве і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варатнікова А. Косак // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Войцех Косак на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Мастакі Польшчы