Войцех Косак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Косак)
Войцех Косак
польск.: Wojciech Kossak
Фатаграфія
Аўтапартрэт з палітрай, 1893
Дата нараджэння 31 снежня 1856(1856-12-31)[1] ці 31 снежня 1857(1857-12-31)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1942(1942-07-29)[1][2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юліуш Косак
Дзеці Ежы Косак[d], Maria Pawlikowska-Jasnorzewska[d] і Magdalena Samozwaniec[d]
Род дзейнасці мастак, графік, кнігадрукар
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы залатыя Акадэмічныя лаўры
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Войцех Гарацый Косак (польск.: Wojciech Horacy Kossak; 1 студзеня 1857, Парыж — 29 ліпеня 1942) — польскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сын Ю. Косака. Вучыўся жывапісу ў Кракаве (1871—73), Мюнхене (1874), Парыжы (1877—83). Служыў у Кракаўскім палку аўстра-венгерскай арміі (1876—77). У 1894—1902 у Германіі, працаваў па заказах імператара Вільгельма II. Падарожнічаў па Іспаніі, Егіпце, Англіі, ЗША. 3 1916 прафесар школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым жыў у Кракаве. Аўтар «Успамінаў».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнае месца ў творчасці займае гістарычны і батальны жанры, найбольшую ўвагу аддаваў напалеонаўскім войнам, паўстанню 1830—31 гг. Паўстанню 1863—64 гг. прысвечана карціна «Успаміны з дзяцінства» (1891), рэвалюцыі 1905—07 гг. — «Крывавая нядзеля ў Пецярбургу» (1905). Сааўтар батальных панарам на тэму паўстання 1794 года «Рацлавіцы» (1892—94) і вайны 1812 года «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96).

Зноскі

  1. а б Wojciech Horacy Kossak // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Творы В. Косака зберагаюцца ў Нацыянальным музеі і Музеі Войска Польскага ў Варшаве і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варатнікова А. Косак // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]