Ягор Аляксандравіч Багамольскі
Поўнае імя | Ягор Аляксандравіч Багамольскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 2000 (21 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 77 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Ягор Багамольскі (нар. 3 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама». З другой паловы 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе забіў 12 галоў у турніры дублёраў, дапамог дынамаўцам атрымаць у ім перамогу.
20 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Тарпеда» (1:0). У далейшым трывала прыцягваўся да асноўнай каманды галоўным трэнерам Раманам Піліпчуком, аднак з чэрвеня, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў дубль.
У жніўні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[1] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[2], дзе выступаў у асноўным за дубль.
У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкі «Рух»[3]. Стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[4].
У сакавіку 2021 быў арандаваны «Мінскам»[5]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6].
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск» на трывалай аснове[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
3 | 2 |
2018 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
26 | 12 |
2019 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | ![]() |
7 | 0 |
2019 (2) | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
1 | 0 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() |
23 | 3 |
2021 | Д1 | Мінск | ![]() |
27 | 6 |
Зноскі
- ↑ Минское "Динамо" расторгло контракт с нападающим
- ↑ Брестское "Динамо" подписало Егора Богомольского
- ↑ "Рух" арендовал Богомольского у земляков из "Динамо"
- ↑ Богомольский подписал контракт с "Рухом"
- ↑ "Минск" арендовал у "Руха" Богомольского
- ↑ Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в "Рух"
- ↑ Егор Богомольский остается игроком "Минска"