Ядзвіга Казіміраўна Яловічава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядзвіга Казіміраўна Яловічава
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1946(1946-06-05) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік кандыдат геолага-мінералагічных навук
Узнагароды

Ядзвіга Казіміраўна Яловічава (нар. 5 чэрвеня 1946, в. Аляксандрава, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, геолаг, палінолаг. Доктар геаграфічных навук (1992), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1977), старшы навуковы супрацоўнік (1986), дацэнт (2008), прафесар (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Геаграфія», 1969), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Агульная і рэгіянальная геалогія», 1972).

Працавала ў Інстытуце геалагічных навук (1972—2003, галоўны навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2003, геаграфічны факультэт, кафедра фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій, прафесар, у 2003—2017 — загадчык кафеды).

Навуковыя інтарэсы: стратыграфія; палеагеаграфія плейстацэна Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геологические условия залегания и палеоботаническая характеристика отложений шкловского (рославльского) межледниковья Белоруссии и смежных территорий : автореферат диссертации … кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.01 / Еловичева Ядвига Казимировна. — Вильнюс, 1977.
  • Яловічава Ядзвіга Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 261.
  • Еловичева Ядвига Казимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 495.
  • Еловичева Ядвига Казимировна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 73.