Язэпс Віталс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Язэпс Віталс
Jāzeps Vītols
JāzepsVītols.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

26 ліпеня 1863(1863-07-26)[1][2][3]

Месца нараджэння

Валміера, Латвія[5]

Дата смерці

24 красавіка 1948(1948-04-24)[1][2][3] (84 гады)

Месца смерці

Любек, Шлезвіг-Гольштэйн, Бізонія[d][4]

Месца пахавання

Лясныя могілкі[d]

Краіна

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of Latvia.svg Латвія

Альма-матар

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава

Музычная дзейнасць
Прафесіі

піяніст, дырыжор, кампазітар, прафесар універсітэта, музычны крытык

Інструменты

фартэпіяна і арган[d]

Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Язэпс Ві́талс, Іосіф Вітал (лат.: Jāzeps Vītols; 26 ліпеня 1863, г. Валміера, Латвія — 24 красавіка 1948, Любек) — латышскі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, буйнейшы майстар латышскай харавой песні.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1886, клас М. Рымскага-Корсакава), выкладаў у ёй (з 1901 г. прафесар). 3 1918 г. у Рызе. Заснавальнік, прафесар, рэктар (у 1919—44, з перапынкам) Латвійскай кансерваторыі (цяпер носіць яго імя). Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1923—1940) Таварыства латышскіх кампазітараў.

Сярод яго вучняў: С. Пракоф'еў, М. Мяскоўскі, Я. Іваноў, Я. Калніньш, А. Скултэ, Л. Вігнерс, Е. Віталіньш і інш.

З 1944 года жыў у Германіі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творы: кантаты «Песня» (1908), «Паўночнае ззянне» (1913); балада для хору «Беверынскі спявак» (1900); сімфонія (1888), «Свята Ліга» (1889), «Драматычная уверцюра» (1895), уверцюра «Спрыдзітыс» (1908), сюіты «Сем латышскіх народных песень» (1904) і «Каштоўныя камяні» (1924), балада «Восеньская песня» (1928), «Латышская сельская серэнада» (1934), «Рапсодыя» (1909) для сімфанічнага аркестра; фантазія на тэмы латышскіх народных песень для скрыпкі з аркестрам; струнны квартэт; інструментальныя творы, у т.л. для фартэпіяна (больш за 80); хары а капэла (103); песні для голасу з фартэпіяна (92), апрацоўкі латышскіх народных песень (больш за 300).

Аўтар артыкулаў па музычным мастацтве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Jāzeps Vītols // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 5,0 5,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]