Язэп Гайлевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Гайлевіч

Адукацыя:
Нараджэнне: 26 лютага 1893(1893-02-26)
Смерць: 18 кастрычніка 1971(1971-10-18) (78 гадоў)

Язэп (Юзаф) Казіміравіч Гайле́віч (26 лютага 1893, в. Дразды Дзісенскага (Свянцянскага, Вілейскага?) павета Віленскай губерні — 18 кастрычніка 1971, в. Бальбінава, Краслаўскі раён, ЛатССР) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог, прыхільнік беларусізацыі Каталіцкай царквы, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917—1918 у Расіі быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. 29.2.1920 пасвечаны ў святары. У 1920—1921 вікарый у м. Друя Браслаўскага пав. У 1921—1934 адміністратар у Бальбінаве Дзісенскага пав. У 1934—1935 вікарый у касцёле Сэрца Ісуса ў Рэзэкнэ (Латвія). У 1935—1943 вікарый у касцёле Дзевы Марыі ў Дзвінску (Даўгаўпілс, Латвія), адначасова выкладаў Закон Божы ў беларускіх школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці беларусаў Латвіі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове. Пераследаваўся латышскімі ўладамі. Абвінавачваўся ў планах далучыць Латгалію да Польшчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у адноўленым вернікамі касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў м. Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці З 1943 зноў у Бальбінаве.

Арыштаваны органамі МДБ 10.9.1949. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 8.4.1950 да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны 4.6.1950 у Мінеральны лагер МДБ Комі АССР. 5.1.1956 пераведзены ў Дубраўны лагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 22.6(ці 24.10).1956. Служыў у касцёле ў м. Рундак (Латвія). З 1959 зноў у Бальбінаве, потым у касцёле ў в. Індра, Латвія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]