Якаў Іванавіч Заяц
Якаў Іванавіч Заяц | |
---|---|
Нараджэнне |
19 сакавіка 1908 |
Смерць | 22 кастрычніка 1973 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя |
Якаў Іванавіч Заяц (19 сакавіка 1908, Клічаў — 22 кастрычніка 1973) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Клічаве. Член КПСС з 1929 года. З 1928 года на камсамольскай працы, з 1937 года ў Клічаўскім РК КП(б)Б. З ліпеня 1941 года ў тыле ворага: камісар 277-га, затым 278-га партызанскіх атрадаў. У красавіку 1942 — маі 1944 гадоў сакратар Клічаўскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў жніўні — лістападзе 1942 года член падпольнага Бабруйскага міжрайкама, у красавіку 1943 — маі 1944 гадоў — Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б. з ліпеня 1943 года кіраўнік Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы. З 1944 года сакратар Клічаўскага райкама КП(б)Б, намеснікі загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Магілёўскага абкама КПБ, сакратар Бялыніцкага, Слаўгарадскага райкамаў КПБ.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9C%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AF%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%97%D0%B0%D1%8F%D1%86_%2819.3.1908-22.10.1973%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9C%D0%B0%D1%88%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AF%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%97%D0%B0%D1%8F%D1%86_%2819.3.1908-22.10.1973%29.jpg)
Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Я. І. Зайца названа вуліца ў Клічаве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЗАЯЦ Яков Иванович Архівавана 15 чэрвеня 2020.