Якаў Агам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Агам
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні англ.: Yaacov Gipshtein
Дата нараджэння 11 мая 1928(1928-05-11)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, эксперыментальны мастак, мастак, serigrapher, дызайнер упрыгожванняў
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак кінетычнае мастацтва[d]
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў Агам, пры нараджэнні Якаў Гіпштэйн (іўр.: יעקב אגם, нар. 11 мая 1928, Рышон-ле-Цыён, Палесціна, цяпер Ізраіль) — ізраільскі мастак, адзін са стваральнікаў кінетычнага мастацтва.

Нарадзіўся ў равіна і кабаліста. У 1946—1949 гадах вывучаў мастацтва ў Мастацкай школе Бецалель пад кіраўніцтвам Мардэхая Ардона. Працягнуў адукацыю ў цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва ў Іаганеса Ітэна — як і М. Ардон, прыхільнік нямецкай канструктывісцкай школы Баухаўс. У гэты перыяд Я. Агам знаходзіўся пад уплывам эстэтыка-матэматычнай тэорыі мастацтва, распрацаванай Максам Білам. У 1951 годзе мастак прыехаў у Парыж і жыў там да гэтага часу. У яго ёсць дачка і двое сыноў, адным з якіх з’яўляецца фатограф Рон Агам. У Парыжы Я. Агам займаўся ў Майстэрні абстрактнага мастацтва (Atelier d’art abstrait) і ў Акадэміі дэ ла Гранд Шам’ер. У 1953 годзе адбылася яго першая персанальная выстаўка ў парыжскай галерэі Кравен. У 1955 годзе Я. Агам прымае ўдзел у першай міжнароднай выстаўцы кінетычнага мастацтва ў галерэі Дэні Рэнэ ў Парыжы. У 1964 годзе ён выстаўляецца на міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва documenta III у Каселі.

З пачатку 1950-х гадоў Я. Агам праяўляе цікавасць да розных кінетычных, механічных элементаў і магчымасці іх выкарыстання пры стварэнні мастацкіх твораў.

Мастак знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых форм для мастацкага самавыяўлення, якія злучаюць мастацтва і тэхніку, форму і колер. Ён стварае ў стылі оп-арт рэльефныя, перфараваныя, веерападобныя палотны, якія дазваляюць назіральніку пры змене сваёй пазіцыі адкрываць для сябе пастаянна ў гэтых працах нешта новае.

Зноскі