Макс Біл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Біл
ням.: Max Bill
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 снежня 1908(1908-12-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1994(1994-12-09)[1][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Binia Bill[d][7][8] і Angela Thomas[d][8]
Дзеці Jakob Bill[d]
Род дзейнасці архітэктар, мастак, скульптар, графічны дызайнер, выкладчык універсітэта, палітык, дызайнер, фатограф
Жанр канструктывізм
Вучоба
Мастацкі кірунак канкрэтнае мастацтва[d][9]
Уплыў Васіль Васільевіч Кандзінскі
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Біл (ням.: Max Bill; 22 снежня 1908, Вінтэртур — 9 снежня 1994, Берлін) — швейцарскі мастак, архітэктар і дызайнер, прадстаўнік цюрыхскай школы канкрэтнага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924—1927 гадах Макс Біл вучыўся ювелірнай справе і спецыялізаваўся на ўпрыгожваннях са срэбра. Ва ўзросце 17 гадоў, у 1925 годзе ён быў запрошаны на парыжскую Міжнародную выставу дэкаратыўнага мастацтва, дзе пазнаёміўся з творамі Ле Карбюзье, К. С. Мельнікава і Іозефа Гофмана. У 1924—1928 гадах Макс Біл працягнуў сваё навучанне ў Дэсаў, у школе Баўхаўса. У гэты час у школе выкладалі Джозеф Альберс, Васіль Кандзінскі, Оскар Шлемер, Ласла Мохай-Надзь і іншыя майстры.

З 1929 гады Макс Біл прафесійна заняты як архітэктар. На працягу ўсёй сваёй біяграфіі ён працуе як мастак і графік. Стварае асобныя скульптурныя праекты. З 1932 па 1937 год Біл з’яўляецца сябрам групы «Абстракцыя-Творчасць» (Abstraction-Création) у Парыжы. У 1936 годзе, у каталогу выстаўкі сваіх твораў ён вызначае сваё мастацтва як «канкрэтнае» і становіцца адным з самых вядомых прадстаўнікоў стылю канкрэтнага мастацтва. Макс Біл пазіцыянуе свае працы як злучэнне функцыяналізму і канцэптуальнага падыходу. З 1936 года ён пачынае публікуе тэарэтычныя працы і ў 1941 засноўвае выдавецтва «Альянс» (Allianz-Verlag). З 1938 года Макс Біл — член Міжнароднага кангрэса сучаснай архітэктуры.

У 1944—1945 гадах мастак пачынае выкладаць у цюрыхсткай Акадэміі прыкладнога мастацтва. У гэты перыяд ён завязвае сяброўскія адносіны з Жоржам Вантангерло і Францішкам Купкай. У 1951—1956 гадах Макс Біл — адзін з заснавальнікаў і кіраўнік Вышэйшай школы мастацтваў у нямецкім Ульме. Таксама, як архітэктар, ён становіцца стваральнікам будынку Ульмскай школы. Узначальваючы Ульмскую школу Макс Біл развівае канцэпцыю дызайну як ідэальнай формы. Фактычна, лічыцца стваральнікам і ідэолагам Ульмскай школы.

У 1957 годзе мастак вяртаецца ў Цюрых. У 1967—1974 гадах ён выкладае ў Вышэйшай школе мастацтваў у Гамбургу. У 1961—1964 гадах Макс Біл быў заняты як архітэктар швейцарскай выставы Expo64 у Лазане. Удзельнік выставак сучаснага мастацтва documenta I, II і III (у 1955, 1959 і 1964 гадах адпаведна) у Каселі.

Зноскі

  1. а б Max Bill
  2. Max Bill // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00019817
  3. https://zkm.de/en/person/max-bill Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Max Bill — 2006.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.
  7. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
  8. а б в Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 2004. Праверана 6 лютага 2023.
  9. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/c/concrete-art Праверана 21 кастрычніка 2018.