Якаў Ківавіч Сыркін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Ківавіч Сыркін
Дата нараджэння 23 лістапада (5 снежня) 1894
Месца нараджэння Мінск, Расійская імперыя
Дата смерці 8 студзеня 1974(1974-01-08)[1] (79 гадоў)
Месца смерці Масква, РСФСР, СССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы Іванава-Узнясенскі політэхнічны інстытут, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт тонкіх хімічных тэхналогій імя М. В. Ламаносава, Іваноўскі хіміка-тэхналагічны інстытут
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне акадэмік АН СССР
Альма-матар Іванава-Узнясенскі політэхнічны інстытут
Вядомы як даследчык будовы малекул
Член у
Узнагароды і прэміі
Сталінская прэмія — 1943
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Якаў Ківавіч Сыркін (23 лістапада [5 снежня] 1894, Мінск - 8 студзеня 1974, Масква) — савецкі вучоны, акадэмік Акадэміі навук СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Ківы Якаўлевіча (Янккелевіча) Сыркіна. У 1912 паступіў на хімічны факультэт універсітэта ў горадзе Нансі, дзе правучыўся да 1914 года. У сувязі з распачатай вайной, быў вымушаны перапыніць вучобу і вярнуцца ў Расію. У 1915 годзе ён паступіў на хімічны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута, у 1918 паступіў у Іванава-Вазнясенскі політэхнічны інстытут, які быў створаны на аснове эвакуяванага РПІ, скончыў ІВПІ ў 1919. Пасля заканчэння інстытута, працягнуў у ім працу. У 1922 годзе быў абраны дацэнтам. З 1925 да 1930 г. займаў пасаду загадчыка кафедры.

Пасля падзелу ІВПІ ў 1930 г., працягнуў працу ў Іванаўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, але прапрацаваў у ім толькі адзін год, бо ў 1931 годзе быў прызначаны загадчыкам кафедры ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце тонкіх хімічных тэхналогій імя Ламаносава, дзе прапрацаваў да 1974 года. У 1932 Сыркін пераехаў у Маскву і арганізаваў лабараторыю будовы малекул ў інстытуце імя Карпава, у якой займаў пасаду загадчыка да 1952 года. У 1935 яму была прысуджана ступень доктара хімічных навук. 30 верасня 1943 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці "агульная і фізічная хімія", 20 чэрвеня 1964 - акадэмікам па спецыяльнасці "хімічная фізіка". З 1967 па 1974 гг. працаваў загадчыкам аддзела ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі імя Курнакова.

Зноскі

  1. Сыркин Яков Кивович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.