Якаў Палачанін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Палачанін
Якаў Палачанін (з узнятым над галавой мячом), удзельнік Неўскай бітвы 1240 г. (мініяцюра XVI ст.).jpg
Якаў Палачанін з узнятым над галавой мячом (мініяцюра XVI стагоддзя)]]
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння г. Полацк
Дата смерці невядома
Званне лоўчы
Бітвы/войны Неўская бітва(руск.) бел.

Якаў Палачанін (XIII стагоддзе) — удзельнік Неўскай бітвы(руск.) бел. супраць шведаў, якія напалі на Наўгародскую зямлю[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Палачанін з мячом падчас Неўскай бітвы

Родам з Полацка. Лоўчы князя Аляксандра Яраславіча. Згодна «Наўгародскаму першаму летапісу(руск.) бел.», адзін з 6 храбрых і сільных людзей, якія адзначыліся ў бітве[1].

" Яков Полочанин бе ловчии у князя, сии наехав на полк [шведов] с мечем, и мужествовав крепко, и похвали его князь...[2] "

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Бачыш, той вунь, смелы,
З сінімі вачамі,
Родам з Русі Белай,
Якаў. Палачанін.

Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»[3]

Алесь Пісьмянкоў напісаў пра Якава Палачаніна верш.

У расійскім фільме «Аляксандр. Неўская бітва(руск.) бел.» Ігара Калёнава(руск.) бел., які выйшаў у пракат у 2008 годзе, ролю Якава Палачаніна сыграў Сямён Алегавіч Мендэльсон.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Яков Полочанин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. "Изборник" (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332-333.
  3. Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
  • Белорусская ССР : крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.
  • Славянская энциклопедия : Киевская Русь — Московия. Т. 2. — М., 2001. — С. 743.
  • Русский библиографический словарь. 1913. т. 25

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]