Якаў Раманавіч Маскаленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Раманавіч Маскаленка
Дата нараджэння 2 сакавіка 1922(1922-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1966(1966-03-19) (44 гады)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401945
Званне
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Якаў Раманавіч Маскаленка (19221966) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Маскаленка на Усходніх могілках Мінска.

Якаў Маскаленка нарадзіўся 2 сакавіка 1922 года ў вёсцы Вялікія Аўцюкі (цяпер Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе ён скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, пасля чаго працаваў настаўнікам у вясковай школе. У тым жа годзе Маскаленка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў варожым тыле, ваяваў у складзе партызанскай брыгады. У чэрвені 1944 года вярнуўся ў Чырвоную Армію, быў стралком 1323-га стралковага палка 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Пінска[1].

12-14 ліпеня 1944 года Маскаленка ў ліку першых пераправіўся праз раку Піна і заняў абарону ў цэнтры горада, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак, асабіста знішчыўшы 2 варожых танка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года чырвонаармеец Якаў Маскаленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны ў званні старэйшага сяржанта Маскаленка быў дэмабілізаваны. Пражываў і працаваў у Мінску. Раптоўна памёр 19 сакавіка 1966 года[1].

Быў таксама узнагароджаны шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Москаленко Яков Романович (руск.) . AZ Library. Праверана 21 сакавіка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Раманавіч Маскаленка на сайце «Героі краіны»