Якаў Чаркаскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Якаў Чаркаскі
Yakov Cherkasskiy.jpg
 
Смерць: 8 ліпеня 1666(1666-07-08)
Масква, Маскоўская дзяржава
Пахаванне: Наваспаскі манастыр[d]
Бацька: Кудзянет Камбулатавіч Чаркаскі[d]
Дзеці: Міхаіл Якаўлевіч Чаркаскі[d]

Якаў (Урускан-Мурза) Кудзенітавіч Чаркаскі (руск.: Яков Кудене́тович Черка́сский) (? — 8 (18) ліпеня 1666, Масква (Магілёў?)) — вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзеяч Маскоўскага княства, баярын з 1645, адзін з найбагацейшых землеўласнікаў тагачаснай Расіі.

Паходзіў з кабардзінскіх князёў (Чаркаскія), пераехаў у Маскоўскае княства і хрысціўся ў 1624. Атрымаў надзел у Ніжнім Ноўгарадзе, дзе ахоўваў мяжу з татарамі. Удзельнік барацьбы за ўладу ў 1648 начале баярскай групоўкі супраць Барыса Марозава. Пасля ссылкі апошняга 12 чэрвеня 1648 — стаў кіраўніком ураду разам з Раманавым, але па вяртанні Марозава ў Маскву 26 кастрычніка 1648 пазбаўлены ўсіх пасад. Улюбёнец цара Аляксандра Міхайлавіча, які называў яго галоўным ваяводам.

Прымаў удзел у вайне Масквы з РП 1654—1667 і Расійска-шведскай вайне 1656—1658. Захапіў Оршу, Копысь. Атрымаў паразу 12 жніўня 1654 ад Януша Радзівіла ў Бітве пад Шкловам, аднак пісаў цару, што прымусіў Радзівіла ўцякаць. На зіму з'ехаў у Маскву. У 1655 сустракаў цара пад Смаленскам. Пасля наступаў на Гродна, Вільню. Разбіў войска Януша Радзівіла і Вінцэнта Гасеўскага. У 1660 пры войску Даўгарукага. У 1663 — галоўны ваявода Смаленска. У 1664 адазваны ў Маскву.

Польскія крыніцы сведчаць, што ён у 1665 годзе загінуў пад Магілёвам, забіты шротам пад час абеду. Расійскія крыніцы сведчаць, што ён памёр у Маскве.