Якуб Кірылавіч Усікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якуб Кірылавіч Усікаў
Дата нараджэння 20 верасня 1919(1919-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1995(1995-11-30) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Якуб Кірылавіч Усікаў (20 верасня 1919, вёска Кадзіна, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1995, Магілёў) — беларускі крытык і літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветтэхнікуме, затым на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. З трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1940). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Вялікім Сяле Дзяржынскага раёна (1937—1939), выкладчыкам мовы і літаратуры ў Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам на Магілёўшчыне, потым — у Савецкай Арміі на 2-м Беларускім фронце. Быў паранены. Пасля вайны вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1947—1949) і працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1945—1949). У 1949—1975 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага педінстытута, дацэнт таго ж інстытута. Кандыдат філалагічных навук.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1946 г. Выдаў манаграфіі «Драматургія Кандрата Крапівы: Нарысы аб станоўчым героі» (1953), «Беларуская камедыя: Ля вытокаў жанру» (1964), «Беларуская камедыя» (1973), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Грамадзянскае сумленне мастака» (1976), «Беларуская камедыя: Літаратурна-крытычныя нарысы» (1979), «Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці» (1984). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966), «Беларуская вусна-паэтычная творчасць» (1966), «Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускага тэатра» (1983).

Зноскі