Ялізаўскі лесапільны завод
Выгляд
Ялі́заўскі лесапі́льны заво́д — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ва ўрочышчы Ялізава (цяпер рабочы пасёлак Ялізава ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці) у 1901—1916 гадах. Вырабляў дошкі з хвойных і паркет з цвёрдых лісцевых парод. У 1910 годзе меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чалавекі. Частка дошак ішла на Ялізаўскі шклозавод.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ялізаўскі лесапільны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 261.