Перайсці да зместу

Жарамец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жарамец
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 66 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223310
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204843028
Жарамец на карце Беларусі ±
Жарамец (Беларусь)
Жарамец
Жарамец (Мінская вобласць)
Жарамец

Жараме́ц[1] (трансліт.: Žaramiec, руск.: Жеремец) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, над рэчкай Жорнаўка. Уваходзіць у склад Паплаўскага сельсавета.

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Ляжынскага сельсавета[2].

Упершыню упамінаецца як вотчынае сяло Зярэмцы князя Дзмітрыя Пуцяціча. У 1506 годзе, пасля смерці кн. Дзмітрыя (1505), часткі Зярэмцаў, Лагоў і Белічан перайшлі на памін яго душы праваслаўнай царкве. Палова даннікаў ў Зярэмцах з мядовай данінай да Багародзіцкай царкве ў Вільні, частка Лагоў і Белічан — Кіева-Пячорскай лаўры. Іншая частка Жарэмцаў і Лагоў перайшла да кн. Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага, пасля яго смерці (не пазней 1540) дасталася дзецям яго сястры Юліяніі баярам Яцкавічам (пазней ужывалі прозвішча Падбярэзскіх). На Попіс 1567 года падчас Інфлянцкай вайны Рыгор Падбярэзскі ставіў з Падбярэззя і Зарэмцаў 8 "коней".

Да канца XVI ст. колішняя вотчына кн. Пуцяціча, у т.л. Жарамец была падзелена паміж многімі ўладальнікамі. На копным судзе ў 1594 годзе былі белічанскі старац мітрапаліта Міхаіла Рагозы, белічанскі старац князя Фёдара Друцкага-Горскага, белічанскі старац Кірылы Зубоўскага, лагоўскі старац віцебскага кашталяна Марціна Стравінскага, лагоўскі і жарэмецкі старац Падбярэзскіх, старац сяла Чарневічы.

Пасля Берасцейскай уніі, у 1597 годзе саўладальнікі захапілі царкоўную частку маёнтка. У 1624 годзе ўніяцкі мітрапаліт Іосіф Руцкі пачаў судовы працэс па вяртанні часткі Белічан і Жарэмцаў і ў 1627 годзе атрымаў судовы вырак на сваю карысць. Аднак саўладальнікі аспрэчвалі вырак, Ян і Альбін Падбярэзскія ў 1628 года падалі дакумент, паводле якога яшчэ ў 1539 годзе мітрапаліт Макарый быццам прамяняў сваіх падданых у Жарэмцах іх продку — князю Сямёну Ямантавічу-Падбярэзскаму, суд, аднак, адхіліў дакумент як падложны. Да 1636 года сёлы Жарамец, Лагі, Белічаны сумесна трымалі Ян, Васіль і Альбін Падбярэзскія, удава Мікалая Рэя Ядвіга Варапаева і пан Аляксандр Даджбог Сапега, які атрымаў частку ў іх спадчынай пасля дзеда па маці — кашталяна віцебскага М. Стравінскага. У 1636 годзе судовы вырак 9-гадовай даўніны ўрэшце выкананы і ўніяцкі мітрапаліт увязаны на частцы Жарэмцаў і Белічан. У 1651 годзе мітрапалічыя ўладанні налічвалі 6 дымоў у Белічанах, 7 дымоў у Жарэмцах, 14 дымоў у Чарневічах.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зераме́ц
  2. «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
  • Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. — Мн., 2000. С. 30-32, 32-47, 53-54.