Ямінскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ямінскае падняцце (ад назвы вёскі Ямінск у Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, у заходняй частцы Чырвонаслабодска-Маладушынскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах.

Ямінскае падняцце — найбольш высокая заходняя частка блока субшыротнага распасцірання, якое ўскладняе апушчаную частку ступені. Блок апушчаны па разломах адносна сумежных блокаў на захад і поўнач на 500 м і падняты на 800 м адносна блока, які прымыкае з поўдня. Пласты апускаюцца на захад па падсалявых адкладах ад адзнак -2200 да -2700 м і больш, па міжсалявых — ад -1600 да -2000 і больш. Сфарміравалася ў выніку блокавых рухаў у познефранскі і фаменскі час позняга дэвону.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]