Янка Окліч
Янка Окліч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1971 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык |
Мова твораў | беларуская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Янка Окліч (сапраўднае імя Язэп Манькоўскі, польск.: Józef Mańkowski; 20 сакавіка 1889, Вільня — 14 кастрычніка 1971, Варшава[1][заўв 1]) — беларускі і польскі публіцыст, журналіст, перакладчык. Падпісваўся крыптанімамі Я. О., Я. М-скі, Я. М., і-м-і, Кірмашовы П-ч[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і працоўнай інтэлігенцыі[1]. Сын Віктара[3].
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні, атрымаў вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта[2]. Член акадэмічнай карпарацыі «Konwent Polonia»[3].
У 1908 годзе адзін з заснавальнікаў беларускага кнігавыдавецкага таварыства «Наша хата»[2]. У 1909 г. пачаў журналісцкую дзейнасць як карэспандэнт часопіса «Dziennik Petersburski»[1]. З 1909 года таксама супрацоўнік газеты «Наша ніва»[2].
У 1910—1913[1] гадах быў рэдактарам палітычнай часткі ў віленскім часопісе радыкальна-дэмакратычнага кірунку «Kurjer Krajowy» («Краёвы веснік»)[1][2].
У 1915—1917 гадах жаўнер 1-й брыгады польскіх легіёнаў[3].
У 1914—1918 гадах супрацоўнічаў з часопісамі «Świat», «Kurier Polski», «Glos Lubelski». У 1917 годзе выконваў функцыі прэс-рэферэнта Краёвай гаспадарчай рады ў Любліне, а у 1918—1921 гадах займаў пасаду кіраўніка аддзела друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў. У 1922—1930 гадах быў кіраўніком кінатэатраў «Jar» і «Colosseum » у Варшаве[1].
У 1931—1939 гадах працаваў у Экспартным таварыстве Pol-Trade. Да пачатку Другой сусветнай вайны ён быў адначасова карэспандэнтам амерыканскай польскай прэсы і публікаваў артыкулы на эканамічныя тэмы ў розных айчынных выданнях[1]. Падчас акупацыі працаваў рабочым на сховішчы паліва і займаўся распаўсюджваннем радыёпаведамленняў, за што быў арыштаваны гестапа і сядзеў у турмах у Макотаве, а таксама на Павяку[1].
Пасля вызвалення ў 1945—1948 гадах стаў галоўным рэдактарам «Życie Gospodarcze » ў Катавіцах. Пасля ў 1949—1958 гадах працаваў на пасадзе кіраўніка рэдакцыі Выдавецтваў Камунікацыйных і Міністэрства сувязі. Нарэшце, у 1957—1958 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Motoryzacja»[1].
Грамадскі дзеяч, сябра Дэмакратычнай партыі, сябра Таварыства польскіх журналістаў і Каманды старэйшых журналістаў пры Варшаўскім аддзеле Дэмакратычнай партыі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам Заслугі і Крыжам Незалежнасці, медалём 10-годдзя Народнай Польшчы і знакам «За заслугі перад Варшаўскім ваяводствам»[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У публіцыстычных артыкулах узнімаў пытанні грамадскага і культурнага жыцця Беларусі, пісаў пра грамадска-палітычнае самаўсведамленне народа, заклікаў да актыўнага ўдзелу яго ў грамадскім жыцці («Кааперацыя», «Карысная работа», «Куды ісці», «Ці маем права быць беларусамі?»). Аўтар рэцэнзіі на зборнік «Апавяданні» Я. Коласа («Наша ніва», 9.8.1912)[2].
На беларускую мову перакладаў творы ўкраінскіх і польскіх пісьменнікаў[2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Паводле іншых звестак 1880-я гг. Свянцянскі павет, Віленская губерня — пам. 1940-я гг.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. С. Ліс. Окліч Янка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Публіцысты XX стагоддзя
- Публіцысты Беларусі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі Беларусі