Янка Рымдзёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Рымдзёнак
 
Нараджэнне: 1928

Янка Рымдзёнак (1928) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Шкунцікі Дзісенскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка), верагодна ў 1928 г. Вучыўся ў Глыбоцкай педагагічнай навучальні, потым перавёўся ў Пастаўскую педнавучальню. У 19461947 далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў, належаў да пастаўскай групы. Пасля заканчэння Пастаўскай педнавучальні вярнуўся ў Шкунцікі, працаваў настаўнікам у мясцовай сямігодцы.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай. Янка Рымдзёнак быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі у хаце бацькоў. Укладальнік кнігі «Гарт» Герман Кірылаў, аднасяльчанін Рымдзёнкаў, пазней узгадваў: «Праз вузенькую палоску ад талага ў верхняй шыбе шкла я бачыў шэрую купку людзей, што варушылася на бялёсай снежнай роўнядзі. Двое энкавэдыстаў вялі пад рукі Янку Рымдзёнка, адзін ішоў ззаду, а чацвёрты - здаецца, быў і чацвёрты - наперадзе... Я не зводзіў вачэй з высокай, стройнай постаці настаўніка, які і сціснуты пад бакі, ступаў, як заўсёды, лёгка, спружыніста. Старая Рымдзёніха ізноў загаласіла, стала вырывацца з рук сваіх дачок. Сын азірнуўся, характэрным задорным рухам ускінуў галаву, магчыма, і крыкнуў матцы. Адзін з двух, што трымалі арыштаванага пад локці, плячом злосна штурхануў яго, а тады яшчэ і замахнуўся вольнай рукой».

Янка Рымдзёнак быў засуджаны да 10 год пазбаўлення волі ў савецкіх лагерах. Мяркуецца, што тэрмін адбываў на Калыме. Паводле звестак Станіслава Савіка, пасля вызвалення жыў у пасёлку Хасын недалёка ад Магадана, працаваў на складзе. Далей звесткі пра Янку Рымдзёнка губляюцца.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154889.html Біяграфія Янкі Рымдзёнка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 6, 10-13, 15, 17-19, 335, 336, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]