Перайсці да зместу

Герман Іларыёнавіч Кірылаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герман Кірылаў)
Герман Іларыёнавіч Кірылаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1937(1937-12-15) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Герман Іларыёнавіч Кірылаў (нар. 15 снежня 1937, Шаркаўшчына) — беларускі пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1991).

Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у шаркаўшчынскай раённай газеце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намеснікам рэдактара міёрскай раённай газеты «Сцяг працы». 3 1965 г. прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 г. па 1995 г. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 г. па 1999 г. карэспандэнт шматтыражнай газеты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднання «Шкловалакно».

У 1975 г. у часопісе «Беларусь» пабачыла свет апавяданне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопіce «Маладосць» — апавяданне «Адажыа», у 1981 г. (у скарачэнні) аповесць «Сонца твaix вачэй». У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак». Большасць з ix — пра вайну. У 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). У часопісе «Полымя» за 2000 г. надрукавана аповесць «Піраміда».

Зноскі

  • Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 43-44.
  • Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436—437.