Януш Брохвіч-Лявіньскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Януш Брохвіч-Лявіньскі
Дата нараджэння 17 верасня 1920(1920-09-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 2017(2017-01-05) (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў Шэрыя чыны[d] і Армія Краёва
Званне брыгадны генерал і генерал[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Партызанскі крыж кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «Pro Memoria» сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Gold Medal of Merit for National Defence медаль Арміі Armia Krajowa Cross Cross of the Warsaw Uprising Wound Decoration
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Януш Брохвіч-Лявіньскі (17 верасня 1920, г. Ваўкавыск — 5 студзеня 2017, г. Варшава, Польшча) — брыгадны генерал Войска Польскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з сям’і вайскоўцаў. Яго бацька Станіслаў быў афіцэрам-рэзервістам, выкладаў у Ягелонскім універсітэце. З мая 1939 года ён служыў у 76-м Гарадзенскім пяхотным палку. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і агрэсіі СССР супраць Польшчы 18 верасьня 1939 года трапіў у савецкі палон, збег. У 1940—1942 гадах працаваў у акупацыйнай адміністрацыі ў Пулавах, адначасова з’яўляючыся супрацоўнікам выведкі АК. Будучы расканспіраваны, пераходзіць на нелегальнае становішча, збег да Любліна і Янава Любельскага, дзе па студзень 1944 год камандаваў партызанскім атрадам у раёне Любліна. Атрымаў ад немцаў мянушку «Камандзір-рыцар», паколькі не забіваў салдатаў вермахту з аховы калон, якія атакавалі яго атрад, а толькі раззбройваў. Па загаду камандавання перайшоў у Варшаву, у батальён спецпрызначэння «Парасонік», быў інструктарам у падпольнай школе унтэр-афіцэраў.

Падчас Варшаўскага паўстання камандаваў абаронай палаца Міхла, узначалены ім гарнізон адбіў чатыры нямецкіх штурма. Падчас пятай атакі капітан Адам Барыс (псеўданім «Плуг») даў яму загад аб адступленні. Вядомая яго акцыя з нападам на аптэку Вэндзі у ходзе якой былі захопленыя недаступныя для палякаў лекі і абязбольвальныя прэпараты, нягледзячы на вялікую колькасць фашыстаў у раёне дыслакацыі аптэкі. У ходзе далейшых дзеянняў, 8 жніўня быў цяжка паранены ў сківіцу падчас акцыі на евангеліцкіх могілках на Варшаўскай Волі. Пасля капітуляцыі паўстання трапіў у транзітны лагер Ламсдорф (Ламбіновіце), а затым у лагер для ваеннапалонных у Мурнаў. Пасля вызваленьня амерыканцамі ў 1945 годзе быў дастаўлены ў шпіталь, дзе прабыў да лютага 1946 года.

Пасля Другой сусветнай вайны эміграваў у Вялікабрытанію. Паступіў на службу ў брытанскую армію (3-ці каралеўскі гусарскі полк), выконваў выведмісіі ў Палестыне і Судане, быў у прыдворнай гвардыі. Пасля сыходу з войска на працягу 15 гадоў быў інтэндантам і афіцэрам-адміністратарам у адной з брытанскіх ваеннай і грамадзянскай навучальных устаноў. У 1985 годзе сыйшоў на пенсію, быў перакладчыкам брытанскай амбасады ў Боне і брытанскага консульства ў Кёльне. У 2002 годзе пераехаў у Польшчу.

Прымае актыўны ўдзел у ветэранскім руху. У студзені 2007 годзе удзельнічаў у рэкламнай акцыі білбордаў «Патрыятызм заўтрашняга дня». Ён таксама прымаў удзел у стварэньні тэлевізійных дакументальных фільмаў «Статут рыцара» і «Асабняк Міхла».

Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Польшчы.

Памёр 5 студзеня 2017 года. Пахаванне адбылося 25 студзеня 2017 годзе ў Варшаве[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер шэрагу польскіх узнагарод, у тым ліку Срэбнага Крыжа Віртуці Мілітары, Камандорскага Крыжа ордэна Адраджэння Польшчы, афіцэрскага Крыжа ордэна Адраджэння Польшчы, Партызанскага Крыжа, Крыжа Арміі Краёвай, Варшаўскага паўстанцкага Крыжа, Крыжа Верасьнёўскай кампаніі, Залатым медалём «За ўклад у нацыянальную абарону», двойчы ўдастоены Крыжа Буйвасці.

24 траўня 2007 года Рада Варшавы прысвоіла яму званне ганаровага грамадзяніна горада.

Зноскі