Яніна Каханоўская
| Яніна Каханоўская | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 26 лістапада 1909 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 ліпеня 2005 (95 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Бацька | Аляксандр Апалінаравіч Шабуня[d] |
| Маці | Эмілія Луцкевіч[d] |
| Муж | Вадзім Каралёў[d], Лявон Федаровіч[d] і Аўген Калубовіч |
| Дзеці | Юлія Каханоўская[d] і Элеанора Каханоўская[d] |
| Член у | |
Яніна Каханоўская (дзяв. Шабуня; 26 лістапада 1905, Мінск — 16 ліпеня 2005, Нью-Ёрк, ЗША) — беларуская грамадская дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і Аляксандра Апалінаравіча Шабуні і Эміліі з Луцкевічаў, малодшай дачкі Яна Баляслава, сястры беларускіх дзеячаў Івана і Антона Луцкевічаў. Мела малодшага брата Эдварда[1]. У першым шлюбе з Вадзімам Каралёвым, пара разышлася пасля здрады мужа. Каралёў ажаніўся другі раз з архітэктарам Наталляй Макляцовай. Другі муж Яніны, Лявон Федаровіч, шмат выпіваў[1].

Скончыла Мінскую польскую гімназію і агульнаадукацыйныя курсы, працавала медыцынскай лабаранткай[2].
З 1944 года ў эміграцыі, спачатку ў Германіі, потым у ЗША. Пасялілася ў Нью-Ёрку[2]. Узяла сабе і дзецям прозвішча Каханоўская ад Аўгена Калубовіча (Каханоўскага), хоць шлюбу яны не афармлялі[1].
Брала ўдзел у дзейнасці БАЗА (сакратар Галоўнай управы), уваходзіла ў кіраўніцтва жаночых структураў арганізацыі, а таксама ва ўправы Нью-Ёркскага і Манхэтанскага аддзелаў. Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус» і БІНІМа[2].
Памерла 16 ліпеня 2005 года. Пахаваная разам з маці ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ад першага шлюбу з Вадзімам Каралёвым мела дачку Юлію (у шлюбе Андрусішына). Ад другога мужа Лявона Федаровіча мела дачку Элеанору (у шлюбе Норык). З Аўгенам Калубовічам (Каханоўскім) дзяцей не мела. Сын дачкі Юліі, Данчык (Багдан Андрусішын), стаў вядомым беларускім спеваком[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Родавы пярсцёнак Луцкевічаў. 10.10.2015
- ↑ а б в Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Постаці беларускай эміграцыі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку